Загрузил Алеся Паус

Кантрольная работа № 1

реклама
Кантрольная работа №1
“Уводзіны”, “Хімічныя кампаненты жывых арганізмаў”, “Клетка – структурная і
функцыянальная адзінка жывых арганізмаў”, “Абмен рэчываў і пераўтварэнне энергіі
ў арганізме”
Варыянт – 1
1 – узровень ( 1 – 2 бала )
1. Азначце структуру, якая знаходзіцца толькі ў расліннай клетцы:
а. Мітаходрыі;
б. Пластыды;
в. Рыбасомы;
г. Ядро.
2. Якія хімічныя элемнты адносяцца да макраэлементаў:
а. Mn, Mo, Zn;
б. C, O, H, N;
в. I, Fe, Cu;
г. Co, B; F.
2 – узровень ( 2 – 4 бала )
3. Гамета – гэта
4. Скончыце сказ:
1) Клеткі раслін па-над плазматычнай мембраны акружаны тоўстай і трывалай – … .
2) Сінтэз бялку адбываецца на … .
3 – узровень ( 4 – 6 балаў )
5. Што знаходзіцца пад лічбамі 1, 2, 3?
6. Дайце характарыстыку клетачнаму дыханню:
а. Кіслароднае дыханне адсутнічае ў раслін;
б. Усе этапы клетачнага дыхання адбываюцца ў мітахондрыях;
в. Бялкі рашчапляюцца да нуклеінавых кіслот;
г. Гліколіз працякае ў цытаплазме клетак;
д. Кісларод выконвае функцыю акцэптараў электронаў.
4 – узровень ( 6 – 8 балаў )
7. Знайдзіце правільна складзеную пару, якая адлюстроўвае ўзаемасувязь паміж
асаблівасцямі арганізацыі клетачнай арганэлы і асноўнай функцыяй гэтай арганэлы:
а. Складаецца з іРНК і бялкоў; запасанне неарганічных рэчываў;
б. Змяшчае гідралітычныя ферменты; зборка бялку;
в. Мае аднамембранную сістэму мяшкоў, цыстэрн і бурбалак; фотасінтэз;
г. Складаецца з сістэмы мікратрубачак, пакрытых плазмалемай; рух клеткі.
8. Устанавіце адпаведнасці:
Фаза мітоза
Асноўныя працэсы, якія адбываюцца ў клетке
А) Прафаза
1) разыходжанне храматід да палюсоў клеткі;
Б) Метафаза
2) утварэнне ядзернай мембраны, дзяленне цытаплазмы;
В) Анафаза
3) размяшчэнне храмасом у плоскасці экватара,
прымацаванне іх цэнтрамерамі да ніцей верацина дзялення;
Г) Тэлафаза
4) спіралізацыя храмасом, разбурэнне абалонкі ядра,
разыходжанне цэнтрыолей.
5 – узровень ( 8 – 10 балаў )
9. Фрагмент складанага бялка гемаглабіна складаецца з 100 амінакіслотных астаткаў. Якую
дліну (нм) мае яго ген, калі віток спіралі ДНК мае дліну 3,4 нм, а кожны віток змяшчае 10 пар
нуклеатыдаў?
10. Бягун страчвае за 1 хвіліну 24 кДж энергіі. Колькі глюкозы спатрэбіцца для бегу з такімі
стратамі, калі 50 хвілін у яго арганізме ідзе поўнае акісленне глюкозы, а 10 хвілін - гліколіз?
Кантрольная работа №1
“Уводзіны”, “Хімічныя кампаненты жывых арганізмаў”, “Клетка – структурная і
функцыянальная адзінка жывых арганізмаў”, “Абмен рэчываў і пераўтварэнне энергіі
ў арганізме”
Варыянт – 2
1 – узровень ( 1 – 2 бала )
1. Да эўкарыётаў адносяцца:
а. Бактэрыі;
б. Вірусы;
в. Грыбы.
2. Ці спраўдзіва сцвярджэнне, што пры аэробным клеткавам дыханне адбываецца ўтварэнне
глюкозы?
а. Так;
б. Не.
2 – узровень ( 2 – 4 бала )
3. Мітоз – гэта
4. Скончыце сказ:
1) Храмасомы змяшчаюцца ў - … .
2) Арганоід, які ўдзельнічае ў клетачным дыханне, якія ўтвараюць энергію, называецца
-….
3 – узровень ( 4 – 6 балаў )
5. Што знаходзіцца пад лічбамі 1, 4, 5?
6. Гліколіз характарызуецца тым, што:
а. Яго канчатковым прадуктам з’яўляецца глікаген;
б. Гэта анаэробны працес;
в. Акцэптарам атамаў вадароду з’яўляецца О2;
г. Ён папяражае акісленне;
д. У выніку ўтвараецца СО2.
4 – узровень ( 6 – 8 балаў )
7. Знайдзіце правільна складзеную пару, якая адлюстроўвае ўзаемасувязь паміж
асаблівасцямі арганізацыі клетачнай арганэлы і асноўнай функцыяй гэтай арганэлы:
а. Аднамембранныя цыстэрны; перадача спадчынай інфармацыі;
б. Арганэлла, маючая цілакоіды; фотасінтэз;
в. Двумембранная структура, якая змяшчае рыбасомы; сінтэз ліпідаў, стэроідаў;
г. Сістэма мікратрубачак, пакрытых плазмалемай; сінтэз АТФ.
8. Устанавіце адпаведнасці:
Фаза мітоза
Асноўныя працэсы, якія адбываюцца ў клетке
А) Прафаза
1) спіралізацыя храмасом, разбурэнне абалонкі ядра,
разыходжанне цэнтрыолей;
Б) Метафаза
2) разыходжанне храматід да палюсоў клеткі;
В) Анафаза
3) утварэнне ядрышка, дзяленне цытаплазмы;
Г) Тэлафаза
4) размяшчэнне храмасом у плоскасці экватара,
прымацаванне іх цэнтрамерамі да ніцей верацина дзялення;
5 – узровень ( 8 – 10 балаў )
9. Фрагмент складанага бялка фібрына складаецца з 300 амінакіслотных астаткаў. Якую
дліну (нм) мае яго ген, калі віток спіралі ДНК мае дліну 3,4 нм, а кожны віток змяшчае 10 пар
нуклеатыдаў?
10. Пры акісленні 1 моль глюкозы ў жывых клетках арганізма фосфарылюецца 38 моль АДФ
ў АТФ і запасецца адпаведна 1520 кДж (380 ккал) энергіі. Пры яздзе на скейце чалавек
затрачвае каля 40 кДж у хвіліну. Разлічыце, колькі грамаў глюкозы павінна акісліцца ў
арганізме і які аб'ём вуглякіслага газу выдзеліць чалавек пры яздзе на скейце на працягу 6
гадзін 20 хвілін?
Скачать